Пакарылі Польшчу «Весялухі»

Народны ансамбль народнай песні «Пескаўскія весялухі» (на здымку) (кіраўнікі Ірына Кавалевіч і Святлана Чайчыц) годна прадставіў Беларусь на XXX міжнародным сімпозіуме, прысвечаным ТадэвушуПески Касцюшку, які праходзіў у Рэспубліцы Польшча недалёка ад Варшавы.
Як вядома, сваім нацыянальным героем Касцюшку лічаць не толькі Польшча, але і Францыя, і Злучаныя Штаты Амерыкі. Аднак гэта найперш наш нацыянальны герой, які нарадзіўся побач з пасёлкам Косава ў Івацэвіцкім раёне, таму палякі віталі «Весялух» як пасланцоў радзімы Касцюшкі. А нашы артысты паказалі ўсё сваё майстэрства, выконваючы беларускія песні, а таксама тры песні на польскай мове. Публіка і шматлікія навукоўцы, якія прыехалі на сімпозіум з розных краін, шчыра прымалі спевакоў, таму заяўлены на 30 хвілін канцэрт доўжыўся больш гадзіны. Імпэту і каларыту надало і выступленне вядомай белаазёрскай спявачкі Ніёле Цыбульскай, якая хораша спявае песні на польскай, англійскай і іншых мовах. Бярозаўскія артысты далі некалькі канцэртаў у Маціёвіцах, Гарголіне і Жалёхаве, і ўсюды захапляліся іх талентамі. Атрымана і шмат запрашэнняў на «гастролі» ў Польшчы, так што «Пескаўскія весялухі» выходзяць на міжнародны ўзровень і сваёй творчасцю мацуюць культурныя і сяброўскія сувязі паміж краінамі-суседзямі.

Разалія КАРПЕШ.

Оставить отзыв

Введите текст на картинке: