Сцежкамі Палесся

Не трэба жыць, як набяжыць,
Так жыць на свеце трэба,
Каб да апошніх дзён любіць
Зямлю, людзей і неба.

Гэтыя словы вядомага беларускага паэта Анатоля Грачанікава ў поўнай меры можна аднесці да асобы такога выдатнага і таленавітага даследчыка беларускага Палесся, як Аляксей Дуброўскі. Ён многае зрабіўмузей_cr па вывучэнню і захаванню ўнікальнай прыроды палескага краю, цікавіўся яго гісторыяй і мясцовым фальклорам, сабраў шмат песень і паданняў, абгрунтаваў стварэнне біялагічнага заказніка «Спораўскі» і іншых некранутых куткоў прыроды, напісаў сотні артыкулаў, стварыў мноства фотаздымкаў і некалькі фільмаў. Шмат вандраваў на веласіпедзе па Беларусі, Украіне і Польшчы. А вяршыняй яго творчасці стаў фотаальбом «Край пад белымі крыламі».
Багатая творчая спадчына гэтага нястомнага даследчыка, які быў бясконца ўлюбёны ў краявіды Палесся і яго людзей. На жаль, Аляксей Мікалаевіч пайшоў з жыцця ў 2011 годзе, але справы яго не забыты. Сябры і паплечнікі робяць усё магчымае, каб зробленае ім было запатрабавана. А супрацоўнікі Бярозаўскага гісторыка-краязнаўчага музея з радасцю арганізавалі выставу фотаработ гэтага майстра ў Бярозе. Убачыць іх можна ў «Галерэі мастацтваў», выстава мае назву «Край пад белымі крыламі». У яе адкрыцці прынялі ўдзел дырэктар выдавецтва «Паляшук» Уладзімір Зянько і кіраўнік ваенна-гістарычнага музея імя Удовікава ў г. Драгічыне Сяргей Гранік (на здымку), якія з захапленнем расказалі пра нястомнасць пошукаў такога таленавітага знаўцы і даследчыка, якім быў Аляксей Дуброўскі.
– Знаёмства з фотаработамі выставы дае магчымасць па-іншаму паглядзець на ўсё тое багацце прыроды, якое нас акружае. У іх аўтара выклікалі замілаванне не толькі лугавыя кветкі і лясныя зёлкі, але і старыя дрэвы, сялянскія хаты, прадметы побыту, рукатворныя вырабы майстроў. Ён бачыў прыгажосць у абярэжлівай спагадзе нябёсаў, якія адлюстроўваюцца не толькі ў плыні Прыпяці, але нават у люстэрку палескіх балот, – расказвае дырэктар Бярозаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Л.М. Ківатыцкая. – Шчыра запрашаем жыхароў Бярозаўшчыны наведаць гэтую выставу – своеасаблівы гімн любові да роднага краю.

Разалія КАРПЕШ.
Фота Аксаны МАЛIК

Оставить отзыв

Введите текст на картинке: