З рэлігійнай песняй

Тое, што культура і духоўныя зносіны не маюць межаў, у чарговы раз упэўніліся ўдзельнікі народнага ансамбля народнай песні “Заранак” Бярозаўскага ГДК. Ансамбль браў удзел у Xпесня Міжнародным праглядзе песні рэлігійнай і паралітургічнай.
Традыцыйна на працягу дзесяці год у сярэдзіне лістапада ў польскім горадзе Сямяцічы адбываецца гэтая вялікая святочная імпрэза. Сёлета да ўдзелу ў праглядзе было заяўлена 26 калектываў з Польшчы, Беларусі, Бельгіі, Украіны. Гэта былі царкоўныя хары, фальклорныя калектывы, ансамблі народнай песні. Свята адбывалася ў велічным храме Уваскрэшання Хрыстова, які можа змясціць каля тысячы слухачоў, мае добрую акустыку.
Найпершай мэтай прагляду стала папулярызацыя духоўна-музычнай спадчыны, своеасаблівая рэклама багатай культуры розных народаў.
Для народнага ансамбля народнай песні “Заранак” удзел у такога кшталту мерапрыемстве быў адказным і хвалюючым, але разам з тым і добрым вопытам у выканальніцкім майстэрстве, творчай працы, а менавіта пры падрыхтоўцы ІV раённага свята культуры і духоўнасці “Свет Праваслаўя”, якое праходзіць падчас Велікодных свят.

Галіна МІХНЕВІЧ,
вядучы метадыст раённага метадычнага цэнтра.

Оставить отзыв

Введите текст на картинке: